Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нашы заняткі. Чацвер

Дата: 23 апреля 2020 в 13:56
369 просмотров

Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін. Тэма: "Вясковы двор". Сёння на занятку мы размаўлялі пра свойскіх жылёл (якія бываюць свойскія жывёлы? дзе яны жывуць? як называюць іх дзіцянят?) На занятку дзеці папаўнялі слоўнікавы запас назвамі свойскіх жывёл. Былі праведзены дыдактычныя гульні: "Чацверты лішні", "Назаві каго пачастуем смятанкай". С дзецьмі складалі па малюнку сказы пра свойскіх жывёл.

                                             

   

А дома, паважаныя бацькі для замацавання дадзенай тэмы Вы можаце пагуляць з дзецьмі у дыдактычныя гульні.

1. Гульня “Хто як размаўляе?”

Карова …. (мычыць)
Конь …. (ржэць)
Авечка ….. (бляець)
Сабака ….. (гаўкае)
Кот…. (мяўкае)
Свіння… (хрукае)

2. Гульня “Знайдзі лішняе”
Папрасіце дзіця выбраць "лішняе слова" і растлумачыць свой выбар
Карова, баран, хвост, сабака   (хвост - гэта частка цела, а ўсе астатнія - жывёлы)
Авечка, лось, бык, трус   (лось - гэта дзікая жывёла, а астатнія - свойскія)
Конь, шчаня, каза, сабака   (шчаня - гэта дзіцяня жывёлы, а астатнія - дарослыя жывёлы)
і г.д.

3. Гульня “Скажы, у каго....?”
У каго вострыя рогі?    У каровы, у быка, у казы і г.д.
У каго кароткі хвост?
У каго вострыя кіпцюры?
У каго вялікія вушы?
У каго ёсць пятачок?
У каго доўгі хвост?
У каго на нагах капыты?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.