Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Плануемыя вынікі асваення выхаванцамі вучэбнай праграмы па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін"

Дата: 29 ноября 2019 в 18:49, Обновлено 2 декабря 2019 в 00:58
Автор: Прись О. П.
534 просмотра

Плануемыя вынікі асваення выхаванцамі ад 5 да 7 гадоў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»

Выхаванец ад 5 да 6 гадоў

Называе словы – назвы прадметаў, якія акружаюць: цацак, вучэбных прылад (аловак, пэндзаль, сшытак), посуду, мэблі, адзення, хатніх рэчаў (гадзіннік, дыван, канапа), жывёл (вавёрка,  трус,  матылёк),  садавіны  і  агародніны  (цыбуля,  бульба), іх  колераў  (ружовы, блакітны),  якасцей  (прыгожы,  дужы, смачны,  добры,  дрэнны),  дзеянняў  (глядзець, бачыць, сустракаць, расці).

Называе  словы  рускай  і  беларускай  моў,  якія  супадаюць  або  падобныя  па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя – нядзеля, диван – дыван).

Называе традыцыйныя беларускія формы імёнаў (Алесь, Уладзя, Ян, Янка, Таццянка, Кастусь, Аленка).

Называе формы ветлівасці на беларускай мове.

Правільна вымаўляе спецыфічна беларускія гукі: [дж], [дз’], [ц’].

Правільна  вымаўляе  фрыкатыўныя  [г],  [г’];  заўсёды  цвёрдыя  гукі  [ч],  [р], гукаспалучэнне  [шч],  ізалявана (у  гукапераймальных  словах),  у словах  і  фразах;  гук  [ў] у словах і фразах.

Правільна  вымаўляе  словы  з падоўжанымі  зычнымі  (калоссе,  варэнне);  выразна вымаўляе ненаціскныя галосныя.

Правільна вымаўляе рускія і беларускія словы, падобныя па гучанні (зверек – звярок, ночь – ноч).

Утварае  словазлучэнні,  правільна  дапасоўваючы  прыметнікі  да  некаторых назоўнікаў (доўгі цень, белае казляня, вясёлы гармонік).

Утварае і называе словы, якія абазначаюць прыналежнасць (ляльчын, татаў, Алесеў, цётчын).

Утварае і называе прыслоўі (уранку, узімку).

Утварае і называе словы, якія абазначаюць назвы маладых істот (мышаня, тыграня, жарабя).

Утварае  і  называе  словы  са  значэннем  адзінкавасці  (бульба –  бульбіна,  морква – морквіна).

Ставіць пытанні з дапамогай часціц ці, хіба.

Называе  прыназоўнікі,  словазлучэнні  з прыназоўнікамі  у,  да  (у  лес,  да  сябра), злучнік але.

Правільна  ўжывае  спецыфічна  беларускія  марфолага-сінтаксічныя  звароты  (баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, смяяцца з каго).

Пераказвае кароткія казкі і апавяданні – як знаёмыя, так і ўпершыню пачутыя.

Апісвае  сітуацыю,  вырашае  пэўную  камунікатыўную  задачу –  просьба, распавяданне, тлумачэнне.

Выхаванец ад 6 да 7 гадоў

Называе  словы  рускай  і  беларускай  моў,  якія  супадаюць  або  падобныя  па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне.

Ужывае ва ўласным маўленні некаторыя асаблівасці граматычнага ладу беларускага маўлення:  адзіночны  і  множны  лік  асобных  назоўнікаў;  дапасаванне  прыметнікаў  да некаторых  назоўнікаў;  утварэнне  некаторых  склонавых  форм  назоўнікаў;  прыналежныхпрыметнікаў;  вышэйшай  і  найвышэйшай  ступеней  параўнання  прыметнікаў;  прыслоўяў (уранку, узімку).

Фармулюе  пытанні  з дапамогай  часціц ці, хіба,  ужывае ў  мове прыназоўнікі у,  да, словазлучэнні з гэтымі прыназоўнікамі.

Ужывае  ва  ўласным  маўленні  спецыфічна  беларускія  марфолага-сінтаксічныя звароты (баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, смяяцца з каго).

Правільна вымаўляе спецыфічна беларускія гукі ў словах і фразах.

Пераказвае кароткія казкі і апавяданні.

Паважаныя бацькі, каб дасягнуть такіх вынікаў, мы павінны працаваць разам! 

Размаўляйце часцей на беларускай мове!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.