Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Любоў да беларускай культуры и беларускай мовы...

Дата: 25 ноября 2019 в 00:16, Обновлено 25 ноября 2019 в 12:33
361 просмотр

       Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае. І ў першую чаргу кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа, гульні, казкi, традыцыі, звычаі.  Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку. Трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. 

        Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце дзіцяці. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

         Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб поміках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убачыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы. 

    Прапануем вам гульні, якія дапамогуць фарміраванню ў вашага дзіцяці ўмення прыгожа, паслядоўна і складна выказваць свае думкі на беларускай мове.

Гульні на кухні

«Хто больш назаве слоў».
Зрабіце з дзіцем своеасаблівае спаборніцтва: хто больш назаве слоў, вынятых, напрыклад, з баршчу (буракі, морква, бульба, цыбуля ...), з кухоннай шафы (каструля, друшляк, патэльня...). Прыдумайце прыз, заслужыць які ваша дзіця сапраўды захоча. Але не перастарайцеся! Памятаеце, што ваша мэта ў гульні – не перамагчы, а навучыць.

«Пачастунак».

Успомніце любімыя салодкія прысмакі і «пачастуйце» адзін аднаго. Дзіця называе «смачнае» слова і «кладзе» яго вам на далоньку, затым вы яму (цукерка, марожанае, і гэтак далей...). Можна пагуляць у кіслыя, салёныя, горкія словы.

Гульні па дарозе з дзіцячага садка (у дзіцячы сад)

«Хто самы уважлівы?»
«Будзем называць прадметы, каля якіх мы праходзім; а яшчэ абавязкова пакажам – якія яны. Вось паштовая скрыня – яна сіняя. А вось кошка – яна пухнатая». Можна называць словы па чарзе.

«Жоўты, чырвоны, блакітны»
Прапануйце дзіцяці называць прадметы пэўнага колеру. Напрыклад, толькі чырвоныя прадметы, якія ёсць навокал. Калі дзіця будзе называць і паказваць вам іх, пераходзьце да вывучэння іншых колераў. Гэтак жа можна адпрацаваць успрыманне памеру.

Гульні ў вольную хвілінку

«Цудоўны мяшочак»
Для гульні неабходныя: палатняны мяшочак і невялікія цацкі. У пачатку гульні дзіця правільна называе кожны прадмет. Затым усе цацкі складаюцца ў мяшочак і змешваюцца. Дзіцяці прапануецца на вобмацак адгадаць цацку; назваць яе (Зайчык); скласці з гэтым словам словазлучэнне (Зайчык (які?) белы, пухнаты...) або сказ (Даўгувухі зайчык скача на лясной палянцы).

«Назаві тры прадметы»

«Я назаву адно слова, напрыклад, мэбля, а ты назавеш тры словы, якія можна назваць адным словам «мэбля» (стол, крэсла, ложак). У гэтай гульні дзіця вучыцца абагульняць тры паняцці да аднаго слова і наадварот. Напрыклад, дарослы называе: «Маліна, клубніцы, парэчка», а дзіця адказвае: «Ягады». Прыклады абагульняючых слоў: кветкі, ягады, дрэвы, галаўныя ўборы, адзенне, абутак, электрапрыборы і г. д.

    Паважаныя бацькі хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

 У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.