Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цікавыя заняткі.

Дата: 12 февраля 2017 в 20:45, Обновлено 12 февраля 2017 в 21:32
Автор: Лапеко О. С.
617 просмотров

Адной з задач выхавання і навучання ў дзіцячым садзе з’яўляецца авалоданне дашкольнікамі роднай мовай. Нягледзячы на тое, што дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы і многія з іх разумеюць яе, сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе, на жаль, адсутнічае.

Аднак, развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва – асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэння яго да вытокаў нацыянальнай культуры. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення.

Паўнацэннае маўленчае развіццё дзіцяці не можа ажыццяўляцца без апоры на мастацкае слова.

Праз літаратурныя творы маленькія слухачы, як праз акенца, маюць магчымасць убачыць усю прыгажосць і разнастайнасць навакольнага свету.

І сення мы зноў гутарылі на роднай мове, чыталі пацешку “Кукарэку, певунок”:

Кукарэку, певунок,
Залаценькі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
— Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Што дзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.